У Гродзенскім абласным судзе разгледзелі справу Юзафа Нямеры, якога 12 лістапада 2020 асудзілі за гвалт над міліцыянтам і ўдзел у беспарадках. Прысуд суда Кастрычніцкага раёна не задаволіў абодва бакі. Пракурор падаў апеляцыйны пратэст, а асуджаны да 2,5 года «хатняй хіміі» гродзенец сцвярджаў, што не вінаваты.

Справу разглядала судовая калегія — суддзі Аляксандр Заяц, Ігар Собалеў і Мікалай Рачынскі.

Асуджаны: рашэнне суда неабгрунтавана

Юзаф Нямера сказаў, што рашэнне суда было незаконным і неабгрунтаваным. Ён лічыць, што падчас судовага следства яго вінаватасць па арт. 342 КК не была даказаная.

Юзаф не адмаўляў, што 6 верасня рухаўся па праезнай частцы. Але ён быў у сярэдзіне калоны і першым не выходзіў на праезную частку, адзначыў адвакат.

Дзяржабвінаваўца: рашэнне суда занадта мяккае

Пракурор Сяргей Пятрашка ў апеляцыйным пратэсце заявіў, што прысуд суда Кастрычніцкага раёна быў занадта мяккім. Ён прасіў асудзіць Нямеру на два гады пазбаўлення волі па арт.364 КК і штраф у 200 базавых велічынь (5400 рублёў) па ч.1 арт.342 КК.

Па версіі дзяржабвінаваўцы, на відэа бачна, што Юзаф актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве і «сілавым супрацьстаянні» з праваахоўнымі органамі. А менавіта — падбег да супрацоўніка АМАП і ўдарыў нагой па целе. Па версіі пракурора, гэта азначае, што ён распальваў нянавісць да праваахоўных органаў і дэстабілізаваў палітычную сітуацыю ў краіне. Акрамя таго, аказаў супраціў пры затрыманні 22 верасня.

Чытайце падрабязней:

Дзяржабвінаваўца таксама лічыць, што суд не цалкам улічыў асабістую характарыстыку Юзафа. З дакументаў вынікае, што Нямера больш за 20 разоў прыцягвалі ў ДАІ. 17 гадоў таму яго прыцягвалі па арт. 153 КК — Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання.

Дело Юзеф Немеро. Заседание в Гродненском областном суде 14 января. Фото: Hrodna.life
Пасяджэнне ў Гродзенскім абласным судзе 14 студзеня. Фота: Hrodna.life

Пракурор Антон Шалковіч у абласным судзе падтрымаў пратэст па ч.1 арт.342 КК часткова. Ён папрасіў канчатковае пакаранне ў два гады пазбаўлення волі.

Рашэнне абласнога суда

Гродзенскі абласны суд пакінуў прысуд суда Кастрычніцкага раёна ад 12 лістапада без зменаў.

Что происходило в Гродно 6 сентября 2020, когда Немеро пнул милицонера?


В 14.00 сентября в центре Гродно был запланирован очередной марш несогласных с действиями властей горожан. Протестующие собирались в шести точках города, чтобы дойти на Советскую площадь. Силовики блокировали дороги и разбивали толпы, но люди всё же собрались в центре и пошли в сторону Вишневца. Они шли по проезжей части Старого моста, возле завода «Белкард» и Автобусного парка Гродно. Возле универсама «Брест» их встретил ОМОН, который шел со всех сторон. Произошли жесткие задержания, при которых и мужчин, и женщин душили, тащили их по асфальту и распыляли газ.