Жыхары Друскінінкай просяць дапамогі праз санкцыі ЕС у дачыненні да санаторыя Belorus. Фота: Romas Sadauskas
У аўторак 12 студзеня работнікі закранутага санкцыямі Еўрасаюза беларускага санаторыя Belorus ў літоўскім Друскінінкаі правялі ва ўмовах пандэміі каранавіруса сімвалічную акцыю з просьбай аб дапамозе, адрасаванай цэнтральным уладам, паведамляе delfi.lt.
Яны расставілі ля агароджы санаторыя дзясяткі свечак, на агароджы вывесілі плакаты з надпісамі: «Што будзеце рабіць з 400 беспрацоўнымі?», «Чаму санкцыі прымяняюцца ў дачыненні да літоўцаў?», «Прэзідэнт, абараніце жыхароў Літвы, якія вас абралі», «Swedbank, можа ў вас занадта шмат кліентаў?».
Побач з уваходам была інсталяцыя з дзіцячымі каляскамі для інвалідаў, як сімвал дзяцей, якія лечацца ў гэтым санаторыі. На плакатах з фотаздымкамі дзяцей напісана: «Гэта нашы пацыенты. Хто ім прадаставіць дапамогу?».
«Работнікі санаторыя правялі акцыю для таго, каб абараніць нашы працоўныя месцы. Мы занепакоеныя тым, што чуем у навінах, чытаем на інфармацыйных парталах. Мы не ведаем, якім будзе наш заўтрашні дзень», — сказаў журналістам старшыня працоўнай рады санаторыя Уладзіслава Шаруцкіс, які працуе ў санаторыі выхавальнікам.
На мінулым тыдні санаторый звярнуўся да прэзідэнта, урада і Сейма з заклікам перагледзець законнасць ужытых у дачыненні да санаторыя санкцый ЕС, а таксама з патрабаваннем даць тлумачэнні адносна будучыні санаторыя. У парламенце Літвы цяпер разглядаюцца папраўкі, якія дазволілі б выплаціць спецыяльныя дапамогі работнікам, якія звальняюцца з санаторыя, аднак некаторыя работнікі санаторыя і апазіцыйныя палітыкі сумняваюцца ў эфектыўнасці такога рашэння.
Кіраўнік прафсаюзу Паўднёвай Літвы Solidarumas Арунас Лекавічус кажа, што санкцыі ЕС, праз якія цяпер пакутуюць работнікі санаторыя, неэфектыўныя. «На думку прафсаюза, гэта стрэл сабе ў нагу, таму што мы ахвяруем сваімі работнікамі (…) Вы ведаеце, якое ў Друскінінкай беспрацоўе», — сказаў Лекавічус журналістам.
Ён сказаў, што просіць дапамогі не толькі ў літоўскіх уладаў, але і ў лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай — каб санкцыі ЕС былі перагледжаныя. «Мы таксама хочам звярнуцца да лідара беларускай апазіцыі Ціханоўскай. У гэтым санаторыі лечацца беларускія дзеці. Бачыце, якія тут пацыенты? Будзе просьба і да яе як лідэру апазіцыі, каб звярнуцца з Еўракамісію (ЕК) па нагоды перагляду санкцый», — сказаў ён.
Правительство Литвы поможет работникам санатория «Беларусь», чьи счета заморозили из-за санкций
Работнікі санаторыя маглі застацца без заробкаў, калі яго рахункі ў банку Swedbank былі замарожаныя пасля ўвядзення ЕС санкцый для дзейнага ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення. Гэта ўпраўленне дзейнічае пры Упраўленні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое з’яўляецца заснавальнікам санаторыя, што дзейнічае ў Літве ў якасці грамадскай установы.
Літва ўжыла выключэнне, каб работнікам санаторыя, большасць якіх з’яўляецца грамадзянамі Літвы, былі выплачаныя заробкі. Праз санкцыі заробкаў за снежань чакала амаль 400 работнікаў санаторыя. Выпадак з санаторыем Belorus — першы ў гісторыі Літвы выпадак, калі ў дачыненні да дзейнага ў краіне прадпрыемства ўжытыя міжнародныя санкцыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…