Беларуская міліцыя 13 студзеня падзялілася статыстыкай. За пяць апошніх месяцаў на адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, а таксама членаў іх сем’яў паступіла 225 пагроз і 382 абразы, паведамляе Onliner.by.

Выяўлена 92 факты паклёпу і больш за 18 тысяч выпадкаў выдавання персанальных дадзеных. Распачата 332 крымінальныя справы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 127 чалавек.

Аб колькасці крымінальных спраў з нагоды гвалту з боку сілавікоў не паведамляецца.