нерухомасць у Гродне

Трох пацыентаў у Гродне шпіталізавалі з адмаражэннем канечнасцяў. Адзін з іх атрымаў абмаражэнне абедзвюх ступ. Гродзенцу правялі ампутацыю ніжніх канечнасцяў, паведаміў «Гродна Плюс».

Адзін пацыент атрымаў траўму на зімовай рыбалцы, праваліўшыся пад лёд, астатнія гродзенцы — на адкрытым паветры. Пераважна гродзенцы атрымалі траўмы, будучы п’янымі. Пацыентаў шпіталізавалі, ім аказалі медыцынскую дапамогу. Цяпер усе, хто звярнуліся, знаходзяцца на лячэнні ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Сіноптыкі прагназуюць істотнае пахаладанне да канца тыдня. Медыкі рэкамендуюць па магчымасці заставацца дома. Калі ёсць неабходнасць выйсці на вуліцу, то варта ўважліва паставіцца да адзення. Не трэба апранаць сінтэтыку, лепш аддаць перавагу ваўняным вырабам і натуральным тканінам. Рукі і ногі захоўваць у цяпле, не злоўжываць алкаголем.

Пры першых прыкметах абмаражэння звярнуцца да ўрача. Гэта пачырваненне, боль і пачуццё здранцвення. У большай ступені гэта адносіцца да пальцаў кісці і ступні. Пры ўзнікненні дадзеных сімптомаў пры знаходжанні на адкрытым паветры трэба неадкладна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову для ацэнкі стану і аказання медыцынскай дапамогі, паведаміў Яўген Гарпушкін, загадчык аддзялення БХМД.