З 1 студзеня кампанія МакДональдс у Беларусі абвясціла аб замене больш за 60% усёй пластыкавай упакоўкі на папяровую і драўляную, якая вырабляецца з цалкам перапрацаванай і сертыфікаванай сыравіны без шкоды лясам.

Тым самым кампанія плануе скараціць выкарыстанне пластыка больш чым на 16 мільёнаў адзінак пластыкавай упакоўкі і прыбораў у год, што складзе скарачэнне пластыкавых адходаў больш чым на 30 тон да канца 2021 года.

— Кампанія МакДональдс у Беларусі стане адной з першых у еўрапейскім сегменце карпарацыі МакДональдс, якая настолькі маштабна аднаразова заменіць пластыкавыя пазіцыі ўпакоўкі на больш экалагічныя аналагі: драўляныя і кардонныя, — распавялі Hrodna.life ў прэс-службе.

МакДональдс і экалогія

  • У 2020 годзе кампанія перайшла на новую папяровую ўпакоўку для марожанага «Макфлуры», адмовіўшыся ад пластыкавага вечка, і замяніла поліэтыленавую ўпакоўку для цацак у новых калекцыях «Хэпі Міл» на папяровую. Гэта дазволіла кампаніі скараціць выкарыстанне пластыка ў рэстаранах у 2020 годзе на 3,5 тоны.
  • Са студзеня 2021 года на касе можна адмовіцца ад трубачкі. Таксама можна замовіць халодны напой на касе ў зале рэстарана і ў кіёску самаабслугоўвання, выбраўшы опцыю без трубачкі - аналагічна таму, як замовіць кавы з цукрам або без. Гэта дазволіць скараціць колькасць адходаў ад выкарыстоўванай спажывецкай упакоўкі да 10 тон у год.
  • У 2022 годзе МакДональдс у Беларусі стане адной з першых краін у свеце, якая адмовіцца ад пластыкавых цацак у «Хэпі Міл».
  • Уся спажывецкая ўпакоўка і прыборы ва ўсіх рэстаранах МакДональдс ва ўсім свеце да 2025 года будуць вырабляцца з аднаўляльных, перапрацаваных і сертыфікаваных матэрыялаў.

Даведка

МакДональдс — найбуйнейшая сетка грамадскага харчавання ў свеце, якая налічвае больш за 38 000 рэстаранаў у 120 краінах па ўсім свеце. Штогод МакДональдс у Беларусі абслугоўвае больш за 15 мільёнаў чалавек.

МакДональдс в Беларуси сократил использование пластиковых отходов на 3,5 тонны в 2020 году