Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка просіць выстаўляць ялінкі на кантэйнерныя пляцоўкі 16 і 17 студзеня і 23 і 24 студзеня. «Спецаўтагаспадарка» вывезе дрэвы 18 і 25 студзеня, паведамляе «Гродна Плюс».
Утылізаваныя елкі пойдуць на дранку для падагрэву вытворчых магутнасцяў.
Камунальнікі просяць не выкідваць елкі ў смеццевыя кантэйнеры. Лепш пакінуць побач, каб не абцяжарваць рух спецтэхнікі.
Некаторы час таму елкі прымалі ў заапарку на корм для жывёл. Пазней ад такой ідэі адмовіліся. Пачалі выкідваць як звычайнае смецце — вывозілі на палігоны і закопвалі ў зямлю. З мінулага года камунальныя службы Гродна пачалі збіраць ёлкі цэнтралізавана.
Сколько стоит елка в Гродно в 2020 году
В Гродно выбрали лучшую дизайнерскую елку. Как она выглядит?