Рака Неман. Фота: Hrodna.life
Задача «Гродзенскага ўчастка» — заняць сваю нішу ў развіцці суднаходства па Нёмане і Аўгустоўскім канале. Такое меркаванне выказала намеснік міністра транспарту і камунікацый Наталля Аляксандровіч пры наведванні філіяла «Гродзенскі ўчастак» рэспубліканскага ўнітарнага Днепра-Дзвінскага прадпрыемства водных шляхоў «Белводшлях», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.
«У цяперашні час праводзіцца праца па рэфармаванні галіны воднага транспарту, у тым ліку распрацоўваюцца перспектыўныя напрамкі развіцця гродзенскага рэгіёну. Задача „Гродзенскага ўчастка“ — не застацца ў баку працэсаў, якія адбываюцца, і заняць сваю нішу ў развіцці суднаходства па рацэ Нёман і Аўгустоўскім канале», — адзначыла Наталля Александровіч ў час размовы з працоўным калектывам.
У сваю чаргу начальнік філіяла Аляксандр Маскалевіч праінфармаваў аб выніках працы прадпрыемства ў бягучым годзе, планах на наступны год і пытаннях, якія неабходна вырашыць для дасягнення запланаваных вынікаў.
Напрыканцы намесніца міністра абмеркавала пытанні грамадска-палітычнага становішча ў арганізацыі і адказала на пытанні, якія цікавяць работнікаў.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…