«Перспектыва» падлічыла, колькі гродзенцы выдаткуюць на святочны стол, і параўнала цэннік з мінулым годам.
Для святочнага стала карэспандэнт газеты выбірала недарагія гатовыя прадукты ў буйных супермаркетах. У мінулым годзе навагодні стол абыйшоўся ў 64,22 рублі. У гэтым годзе падобны прадуктовы набор каштуе 66,54 рублёй. За год падаражэў на 2,32 рублі. Зрэшты, сякія-такія прадукты крыху патаннелі: да прыкладу — сервелат, мандарыны, гатовы салата «Аліўе» і нават шампанскае. А вось ікра падаражэла.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзмацніла маніторынг цэн на навагоднія прадукты перад святамі. Гаворка ідзе пра 25−30 пазіцый. Гэта прадукты, якія беларусы традыцыйна купляюць да навагодняга стала: кансерваваны гарошак, мандарыны, цукеркі, шакалад, шампанскае.
Цэны на прадукты для сустрэчы 2021 года:
- мандарыны (1 кг) — 3,49 руб. (у 2019 годзе — 3,59 руб.),
- курыца смажаная (1,5 кг) — 11,54 руб. (у 2019 годзе — 11,98 руб.),
- сыр (300 г. — 3,6 руб. (кошт не змяніўся),
- шампанскае (бутэлька) — 5,39 руб. (у 2019 годзе — 5,49 руб.),
- салата «Аліўе» (500 г) — 3,5 руб. (у 2019 годзе — 4 руб.)
- сервелат (400 г) — 5,36 руб. (у 2019 годзе — 6,08 руб.),
- катлеты па-кіеўску (1 кг) — 12,99 руб. (у 2019 годзе — 12,49 руб.),
- селядзец пад шубай (500 г) — 5,98 руб. (у 2019 годзе — 4 руб.),
- ікра чырвоная (140 г) — 14,69 руб. (у 2019 годзе ікра (130 г) — 12,99 руб.).