Са жніўня па гуманітарных прычынах у Літву выехалі 387 беларусаў, у Польшчу — удвая больш. У Літве дапускаюць, што будзе павялічвацца колькасць выпадкаў перасячэння мяжы з просьбай пра прытулак.
«За ўвесь перыяд са жніўня па 20 снежня на тэрыторыю Літоўскай рэспублікі па асаблівых гуманітарных прычынах з дазволам міністра ўнутраных спраў прыбыла 347 грамадзян Беларусі, 74 грамадзяніна звярнуліся па прытулак», — паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ) Рустамас Любаевас, піша Delfi.
Па дадзеных службы і Міністэрства ўнутраных спраў, за тыдзень па гуманітарных прычынах прыбылі яшчэ 40 беларусаў, па прытулак звярнуліся 2 чалавекі.
Любаевас паведаміў, што колькасць беларусаў, якія прыбылі ў Польшчу, і тых, хто папрасіў там прытулку, удвая вышэй, чым у Літве. Значыць, у Польшчу прыбыла 606 беларусаў, а па прытулак звярнуліся 127.
«Цяпер складана ацэньваць, ці будуць дазваляць грамадзянам Беларусі выязджаць з краіны, каб звяртацца па прытулак, або па гуманітарных прычынах, аднак у перыяд з 1 лістапада па 20 снежня павялічылася колькасць выпадкаў, калі грамадзяне Беларусі прыбываюць на тэрыторыю Літоўскай рэспублікі праз дзяржмяжу, баючыся праверак на пунктах кантролю або з просьбай пра прытулак. Можна прагназаваць, што такія выпадкі будуць пачашчацца», — дадаў ён.
З 21 снежня ў Беларусі ўведзены часовы забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску. Афіцыйна яго звязваюць з каранавірусам.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…