24 снежня ў Гродне адкрыецца новая дарога, якая злучыць праспект Касманаўтаў і вуліцу Белуша. Гэта дазволіць зэканоміць час на святлафорах.

Новую дарогу паміж Белуша і Касманаўтаў адкрыюць 24 снежня

Пры павароце з боку вуліцы Белуша да ГЦ «Карона» зялёны сігнал святлафора гарыць малы прамежак часу. Праз гэта ў гадзіну-пік павароту даводзіцца чакаць доўга.

Новае скрыжаванне з’явілася насупраць «Тралейбуснага ўпраўлення». Пабудаваная дарога не толькі злучае дзве вуліцы, але і палягчае заезд і выезд з паркоўкі да «Мацерыка» з боку цэнтра і Дзевятоўкі. Працягласць дарогі - амаль 220 метраў.