У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце. Фота: spring96.org.
У Слонімскім раённым судзе разглядаюць справу ў дачыненні да Кацярыны Салевіч, якую абвінавачваюць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. 21 снежня пацярпелы Сяргей Асколкаў не з’явіўся ў суд праз хваробу: разгляд справы адкладзены да яго выздараўлення, піша spring96.org.
Кацярына Салевіч — жыхарка Слоніма. Яна спецыяліст па арганізацыі дзяржзакупак, мае вышэйшую адукацыю. Цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку: у гэтым годзе ў яе нарадзілася дзіця. Акрамя яго, у сям'і ёсць яшчэ адно пяцігадовае дзіця.
Справу разглядае суддзя Наталля Радзівонік.
Дзяржабвінавачанне прастаўляе Юлія Ягоўдзік.
Кацярыну Салевіч абвінавачваюць у тым, што 25 жніўня яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале «Слонім для жыцця». Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпостнула. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне «з тэкстам абразлівага зместу, якія прыніжае гонар і годнасць Асколкава».
У матэрыялах таксама пазначана, што эксперт аддзела лінгвістычных экспертыз УГСКЭ РБ па Гродзенскай вобласці прызнаў адно са слоў у паведамленні «грубым, вульгарным, абразлівым».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…