«Тэрабайты відэазапісаў». Апублікавалі відэа з камэраў назірання, як разганялі пратэст у дзень выбараў

Тэрабайты відэазапісаў з камераў назірання ад 9−12 жніўня трапілі да каманды «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў», расказаў прадстаўнік Каардынацыйнай рады Павал Латушка ў эфіры расейскага тэлеканалу «Дождь».

У эфіры паказалі фрагменты відэа, на якіх бачна, як у пратэстоўцаў кідаюць светлашумавыя гранаты. Мужчыну сталога веку, які проста сядзеў на камяні, верагодна, параніла ў бок. Латушка звярнуў увагу на неадпаведную пагрозе колькасць сілавікоў, скіраваных супраць людзей. Таксама ён падкрэсліў: на відэа бачна, што пратэстоўцы не трымаюць у руках выбуховых прылад ці арматуры, яны шпацыруюць.

Павал Латушка падкрэсліў, што важна высветліць, «хто адчыніў гэтую скрыню Пандоры» і з чым звязаныя такія жорсткія дзеянні сілавікоў. Латушка паабяцаў да 20 снежня апублікаваць і іншыя відэа.

Таксама Павал Латушка сказаў, што ў вечар пасля выбараў рыхтавалі правакацыю з інсцэніроўкай захопу Мінскага гарвыканкаму, але пратэстоўцы туды не пайшлі.

Telegram-канал «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў» таксама апублікаваў фрагмэнты відэа з разгону пратэстаў у Мінску на праспэкце Пераможцаў каля стэлы. Паступілі терабайты матэрыялаў з гарадскога відэаназірання і з нагрудных відэакамер сілавікоў, паведаміла ініцыятыва. Цяпер з імі працуюць эксперты.

Чытайце таксама: Гродненцам отказывают в возбуждении уголовных дел против силовиков. Почему все равно важно жаловаться на пытки

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025