Тэрабайты відэазапісаў з камераў назірання ад 9−12 жніўня трапілі да каманды «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў», расказаў прадстаўнік Каардынацыйнай рады Павал Латушка ў эфіры расейскага тэлеканалу «Дождь».
У эфіры паказалі фрагменты відэа, на якіх бачна, як у пратэстоўцаў кідаюць светлашумавыя гранаты. Мужчыну сталога веку, які проста сядзеў на камяні, верагодна, параніла ў бок. Латушка звярнуў увагу на неадпаведную пагрозе колькасць сілавікоў, скіраваных супраць людзей. Таксама ён падкрэсліў: на відэа бачна, што пратэстоўцы не трымаюць у руках выбуховых прылад ці арматуры, яны шпацыруюць.
Павал Латушка падкрэсліў, што важна высветліць, «хто адчыніў гэтую скрыню Пандоры» і з чым звязаныя такія жорсткія дзеянні сілавікоў. Латушка паабяцаў да 20 снежня апублікаваць і іншыя відэа.
Таксама Павал Латушка сказаў, што ў вечар пасля выбараў рыхтавалі правакацыю з інсцэніроўкай захопу Мінскага гарвыканкаму, але пратэстоўцы туды не пайшлі.
Telegram-канал «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў» таксама апублікаваў фрагмэнты відэа з разгону пратэстаў у Мінску на праспэкце Пераможцаў каля стэлы. Паступілі терабайты матэрыялаў з гарадскога відэаназірання і з нагрудных відэакамер сілавікоў, паведаміла ініцыятыва. Цяпер з імі працуюць эксперты.
Чытайце таксама: Гродненцам отказывают в возбуждении уголовных дел против силовиков. Почему все равно важно жаловаться на пытки