Навіны

Квартал насупраць OldCity дабудуюць да 2024 года. Што там будзе?

Да 2024 года на месцы пусткі насупраць OldCity плануюць пабудаваць новы квартал змяшанай грамадска-жылой забудовы са студэнцкім гарадком. Жылы комплекс з інфраструктуры зойме каля 21 гектара.

Забудова будзе праходзіць у некалькі этапаў. На першым, да 2022 года, плануюць асвоіць тэрыторыю паміж вуліцай Дубко і завулкам Дзяржынскага. Там пабудуюць жылыя дамы, дзіцячы садок — яслі і аб’ект грамадскага харчавання. Прадпрыемствы, у санітарна-ахоўную зону якіх уваходзіць будучая жылая зона, вынесуць з тэрыторыі. Вытворчыя аб’екты і гаражы знясуць, большасць будынкаў грамадскага прызначэння захаваюць, паведамляе «Гродненская правда».

Чытайце таксама:

Каля 20% праектнага жылога фонду складуць дамы ад 10 да 19 паверхаў. Больш за 60% будзе шматкватэрнай жылой забудовы ў 8−9 паверхаў і два 13-павярховыя інтэрнаты. Адзін з іх ужо пабудаваны. Новы жылы комплекс разлічаны на 3248 чалавек і 1030 чалавек у перспектыўным студэнцкім інтэрнаце.

Прадугледжана будаўніцтва дзіцячага сада — ясляў і міні-рынку. Аптэкі, трэнажорныя залы і дробныя аб’екты гандлю прапануюць размясціць на ніжніх паверхах жылых дамоў, грамадскіх будынкаў і ў прыбудовах да жылых дамоў.

Каля перакрыжавання вуліцы Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага, існуючую забудову захаваюць. Уздоўж гаражных кааператываў прапануюць размясціць зялёную тэрыторыю. Уздоўж вуліц Дубко і Дзяржынскага генеральным планам прадугледжаны заслоны ад шуму.

У паўднёва-заходняй частцы тэрыторыі размесцяць шматузроўневую стаянку на 300 месцаў. Плоскасныя паркоўкі арганізуюць уздоўж вуліц Дубко і Дзяржынскага і каля жылых і грамадскіх будынкаў. Таксама пабудуюць і падземныя стаянкі каля жылых і грамадскіх будынкаў і ў дварах. Іх дахі могуць выкарыстоўвацца для зялёных зон, пляцовак адпачынку, праездаў і пешаходных дарожак.

Праект дэталёвай планіроўкі ў раёне вуліц Дубко-Пушкіна-Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага распрацаваў «Гродносельпроект».

Чытайце таксама: OldCity планирует расширяться: пристроят новые павильоны и веранды

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025