Першы этап конкурсу бізнес-ідэй 18 Гродзенскага ІнвестУікэнда і Дня Эксперта паспяхова адбыўся. Для ўдзелу ў першым этапе было зарэгістравана 44 конкурсныя праекты. Экспертнае і доследнае журы выбрала 14 праектаў, якія праходзяць у другі фінальны этап конкурсу.

Пераможцы будуць вызначаныя з улікам ацэнак экспертаў і вынікаў адкрытага галасавання. Паглядзець усе заяўкі можна тут. Прагаласаваць за ўпадабаны праект можна да 21 снежня.

ІнвестУікенд і Дзень Эксперта — гэта некамерцыйнае мерапрыемства, дзелавы форум, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачаткоўцы і бізнесмены, стартаперы, студэнты, эксперты і інвестары. Усе мерапрыемствы XVIII Гродзенскага ІнвестУікенда і Дня Эксперта пройдуць у анлайн фармаце. Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут.

«Как скрестить ежа с ужом». На Гродненском ИнвестУикенде рассказали, как построить свой бизнес и получить от этого удовольствие