За пагрозы міліцыянтам затрыманы жыхар Скідзеля. Скрыншот: Hrodna.life
Супрацоўнікі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУБАЗіК МУС сумесна з калегамі з АМАПу затрымалі 38-гадовага жыхара Скідзеля, паведамляе БЕЛТА.
«Індывідуальны прадпрымальнік са жніўня да снежня, выкарыстоўваючы розныя нікнэймы, размяшчаў у дэструктыўных рэгіянальных Telegram-чатах заклікі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і знішчэння іх маёмасці. Затрыманы не хавае, што абразы і пагрозы ў адрас супрацоўнікаў і дзеючай улады размяшчаліся ім у розных Telegram-чатах неаднаразова», —распавялі ў МУС.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны. Узбуджаная крымінальная справа.
«Любыя заклікі да замаху на супрацоўнікаў міліцыі, іх блізкіх і маёмасць не застануцца без увагі. Нягледзячы на ўяўную ананімнасць, вінаватыя будуць выяўлены і прыцягнутыя да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці», — дадалі ў ведамстве.
У Лідзе распачата некалькі крымінальных спраў, звязаных з абразамі ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, суда або іншых службовых асоб. Адно з іх тычыцца 54-гадовай непрацуючай лідчанкі, якая 13 жніўня на сваёй старонцы ў Instagram размясціла паведамленне, якое змяшчае абразы ў адрас супрацоўніка РАУС і намесніка старшыні райвыканкама, піша lidanews.by.
Санкцыя артыкула 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…