У снежні на першым паверсе ГЦ “Kazzarma Mall” на выставе “ИЗОляция” можна ўбачыць 80 карцін мастака Пятра Янушкевіча. Выкарыстоўваць плошчы як арт-прастору вырашылі часова – пакуль туды не заедзе арандатар. Зрэшты, высветліла карэспандэнт Hrodna.life, галерэя можа працягнуць працу, калі будуць добрыя прапановы ад мастакоў.

Другую чаргу гандлёвага цэнтра “Kazzarma Mall” на вул. Шчорса, 11б здалі ў лістападзе. Да ўезду арандатараў тры свабодных залы вырашылі выкарыстоўваць для выстаў, каб падтрымаць беларускіх мастакоў. Валодае плошчамі група кампаній “Спектр”.

Ваенную казарму пабудавалі ў 1935 годзе як частку ваеннага гарадка. Дзве казармы на месцы былога ваеннага гарадка на вуліцах Шчорса і Пралетарская доўгі час пуставалі. У верасні 2017 года іх купілі за адну базавую дзве прыватныя кампаніі. Пры рэканструкцыі будынкаў уласнікі пастараліся захаваць старадаўнія элементы і зрабілі акцэнт на гісторыю ваеннага гарадка. Так з’явілася і назва — Kazzarma Mall.

Працы Пятра Янушкевіча выставілі першымі. Мастак – сябар заснавальніка кампаніі “Спектр-Лайн” Аляксандра Каськевіча. У тым ліку на выставе можна ўбачыць палотны з асабістай калекцыі ўладальніка кампаніі.

Фактычна выстава стала дабрачыннай: мастак падаў карціны бясплатна, галерэя нічога не заробіць на арэндзе. “Проста захацелі несці мастацтва ў масы і пазнаёміць людзей з таленавітым гродзенскім мастаком. Дзякуй яму, што пагадзіўся выставіць яго працы”, – сказаў Hrodna.life піяр-менеджэр «Спектр-Лайн» Павел Лапато. Выставу можна наведаць бясплатна штодня з 11.00 да 20.00 да 20 снежня.

Што можна ўбачыць на выставе?

У галерэі прадстаўлены каля 80 карцін з розных перыядаў жыцця Янушкевіча.

— Назва [выставы «ИЗОляция”] я абраў таксама нездарма. Мастак заўсёды знаходзіцца ў ізаляцыі ад грамадства, у майстэрні, у месцы, дзе ён можа тварыць. < … > Тут я хачу паказаць свой унутраны свет, выйсці са сваёй ізаляцыі. Праз карціны я пачынаю кантактаваць з соцыумам, бо па-іншаму не атрымаецца”, – сказаў на адкрыцці Пётр Янушкевіч.

Падчас крызісу для бізнесу ў Гродне адкрылася арт-галерэя. Навошта?
Гродзенцы на выставе “ИЗОляция”. Фота: ГЦ “Kazzarma Mall”

На адкрыцці вернісажу сабраліся каля 30 чалавек, – так можна было выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне. Выставу штодня наведвае 80-100 чалавек. Супрацоўнікі імкнуцца не пускаць больш за пяць чалавек і просяць усіх апранаць маскі.

Наведвальнікі цікавяцца купляй карцін – так прадалі ўжо пяць карцін. Кошт некаторых з іх – $ 400.

Ці з’явіцца пастаянная галерэя на Шчорса?

Пасля адкрыцця галерэі да кіраўніцтва пляцоўкі звярнуліся некалькі чалавек, якія хацелі выставіць свае працы ўжо на платнай аснове. Пасля навагодніх святаў прапановы разгледзяць.

Спачатку галерэі ў гандлёвым цэнтры не павінна было быць, але калі прапановы аўтараў карцін будуць працягваць паступаць, а попыту з боку арандатараў не будзе, у Kazzarma Mall будуць “старацца на ўсю моц прасоўваць мастацтва”. Па словах уладальнікаў пляцоўкі, залежыць ад таго, як часта будуць паступаць прапановы.

Падчас крызісу для бізнесу ў Гродне адкрылася арт-галерэя. Навошта?
Гродзенцы на выставе “ИЗОляция”. Фота: ГЦ “Kazzarma Mall”

У Гродне мала выставачных прастор: працуе Гродзенская выставачная зала, галерэя «Тызенгауз», культурны цэнтр «Фестывальны». Але за апошнія некалькі гадоў зачыніліся арт-галерэя “Крыга”і” У Майстра”. Выставы часам праходзяць у іншых прасторах. Мастакі настойваюць: гораду патрэбен мастацкі музей.

«Позор, что его нет». Зачем Гродно художественный музей и когда он может появиться

Сергей Гриневич открыл выставку о внутренней эмиграции с «неликвидными» картинами

Што будзе ў другім памяшканні Kazzarma Mall?

Паступова плошчы гандлёвага цэнтра запаўняюць арандатары – крамы і салоны паслуг, пуставаць яны не будуць, упэўненыя ў «Kazzarma Mall». У бліжэйшы час там адкрыецца трэнажорная зала, магазін «Гродзенскага мясакамбіната» і дзіцячы пакой. “Калі будавалі, ужо ведалі, каго запрасіць і хто заедзе”, – распавялі Hrodna.life у гандлёвым цэнтры.

Крызіс з-за каранавіруса і палітычнай сітуацыі ў краіне не паўплываў на працу першай часткі Kazzarma Mall, якая адкрылася ў сакавіку 2020 года. За паўгода адтуль з’ехаў толькі адзін арандатар па прычынах, не звязаных з крызісам, кажуць у кампаніі.

Першую частку ГЦ “Kazzarma Mall” па адрасе вул. Шчорса, 11а адкрылі ў Гродне ў сакавіку 2020 года. Пры рэканструкцыі будынкаў уласнікі пастараліся захаваць старадаўнія элементы і зрабілі акцэнт на гісторыю ваеннага гарадка. Галоўнай мэтай было забяспечыць камфортныя ўмовы пражывання жыхарам новага раёна, які знаходзіцца практычна ў цэнтры Гродна.

В Гродно открылся ТЦ «Kazzarma Mall»

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]