Гродзенца Юрыя Панасюка будуць судзіць за абразу прэзідэнта на закрытым судовым пасяджэнні. Разгляд справы пройдзе 23 снежня ў судзе Ленінскага раёна Гродна, распавёў Юрый Hrodna.life.

Юрый Панасюк летам 2020 года зрабіў ВКонтакте рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, паводле версіі Следчага камітэта, абразу. У верасні супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 КК рб — Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Юрыю падоўжылі інваліднасць трэцяй групы на год. Яго прызналі абмежавана разумным.

Гродненца обвиняют в оскорблении президента за репост ВКонтакте