Экспазыцыю ў белым і чырвоным колерах адкрылі ў горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця 10 сьнежня. Аўтарка выставы — мастачка Валянціна Шоба, піша С**бода.

Выставу зладзілі ў межах праекту «Культпратэст-2020».

«Чырвоны на белым — гэта наш колер». У Горадні адкрылі выставу «Жыве Беларусь!»

«Мы сабе дазволілі чырвоны даць па белым. Гэта свабода. Мы пакуль спрабуем быць свабоднымі… Чырвонае на белым — гэта прыгожа. Чырвоны на белым — гэта наш колер. Белага больш, чырвоны пасярэдзіне», — зрабіла ўступ да выставы арганізатарка Ірына Варкулевіч.

Ірына Варкулевіч (зьлева) і Валянціна Шоба
Ірына Варкулевіч (зьлева) і Валянціна Шоба

Першая і асноўная карціна выставы — «Улада цемры». Яе мастачка напісала 5 гадоў таму, калі ішла вайна ва Ўкраіне. З гэтай карцінай яна выграла прэстыжную францускую прэмію Тэйлара ў Парыжы ў 2015 годзе.

Фрагмэнт карціны «Улада цемры»
Фрагмэнт карціны «Улада цемры»
Карціна «Улада цемры» ў цэнтры
Карціна «Улада цемры» ў цэнтры

«Вайна — гэта заўжды вайна. А мы на вайне, як бы нам ні не хацелася быць на ёй. Гэта праца пра тое, што за лёзунгамі „За свабоду!“, „За веру!“ вельмі прыкольна разьвязаць вайну», — расказала Валянціна Шоба.

Валянціна Шоба
Валянціна Шоба

Астатнія творы яна стварала ў адпаведнасьці з гэтым першым.

«Чырвонае — жывое. Яно павінна жыць і перамагчы… Гэта такое глыбіннае ўсё. Я ж умею заваражыць… Мы ж усё роўна пераможам. Мы нікуды не падзенемся. Бо гэта немагчыма, каб супраць прыроды, унутранай чысьціні нашай нацыі і нашых людзей… Недарма мы беларусы, бо мы чыстыя, мы сьветлыя людзі. З прыродай нельга жартаваць. Такое стаўленьне да чалавека — супраць любой прыроды. Чалавек не народжаны, каб зьдзекавацца адно з аднаго, забіваць. Мы народжаныя для радасьці», — кажа Валянціна Шоба.

Валянціна Шоба
Валянціна Шоба

Выстава будзе працаваць цягам сьнежня.