Навіны

У Гродне навагоднія карпаратывы пройдуць у масках. Калі наогул адбудуцца

Карпаратывы ў барах і рэстаранах Гродна пройдуць у масках. Некаторыя ўстановы не бяруць авансаў, таму што не ведаюць, ці пройдуць у выніку святы ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Нягледзячы на ​​гэта, браняванняў не становіцца менш.

Ці ёсць свабодныя даты?

Блізкія да Новага года даты — з 27 па 31 снежня — пакуль яшчэ часцей за ўсё не занятыя, але імі цікавяцца не менш, чым у мінулыя гады. Хоць, напрыклад, у рэстаране «Туран» 29 снежня было забраніравано ўжо ў пачатку месяца.

Ці патрэбныя маскі і што з авансам?

Масачны рэжым, які ўвялі ў Гродне з 14 лістапада, актуальны і для карпаратываў. У рэстаранах «Барашка» і «Залатое цяля» Hrodna.life распавялі, што пры ўваходзе і перамяшчэнні па зале госці абавязаны насіць маску. Выключэнне — калі госць сядзіць за сталом і есць. У «Старым лямусе» патлумачылі, што аванс пакуль браць не будуць, таму што не ведаюць, ці адбудзецца ў выніку мерапрыемства.

Калі рэстаран возьме аванс, а карпаратыў не адбудзецца, грошы абавязаны вярнуць, за выключэннем выдаткаў, распавялі Hrodna.life ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

Не ўсе фірмы ўпэўненыя, што карпаратывы наогул адбудуцца. Напрыклад, IT-кампанія «iTechArt», офіс якой ёсць і ў Гродне, не гатовая падзяліцца сваімі планамі зараз, бо многае залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі.

Пасля святаў будзе больш хворых COVID-19?

Не рызыкаваць і застацца дома раіць загадчыца аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Якусевіч. Паводле яе слоў, пасля навагодніх святаў і карпаратываў чакаецца вялікі наплыў хворых.

У гарвыканкаме раяць звярнуць увагу на дазволеныя гарадскія мерапрыемствы. Напрыклад, 10 снежня ў парку Жылібера адкрылі алею навагодніх ёлак, а 11 снежня запланаваны святочны аўтапрабег. Таксама з 11 снежня на Савецкай плошчы пачне працу калядны кірмаш «Зімовы фэст».

Пры гэтым усё яшчэ дзейнічае рашэнне Гродзенскага гарвыканкама аб прыпыненні ўсіх масавых мерапрыемстваў у горадзе ў рамках плана па прафілактыцы COVID-19. Тым часам у Мінску з 12 лістапада ў рамках барацьбы з каранавірусам наогул адмянілі заказ мерапрыемстваў у грамхарчы. У Гродне забаронаў пакуль няма, але старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік рэкамендуе перавесці карпаратывы ў анлайн-фармат.

Чытайце таксама: Как гродненцы переходят на виртуальные праздники

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025