Генеральная пракуратура Беларусі выступіла з заявай у сувязі з тым, што ў Літве пачалі дасудовае расследаванне па заяве мінчука Максіма Харошына.

Харошын быў уладальнікам кветкавай крамы ў Мінску, удзельнічаў у мірных акцыях пратэсту, дарыў жанчынам кветкі. Сілавікі падазравалі, што гэта ён разабраў вадамёт на адным з маршаў, піша «Еўрарадыё». Пасля жорсткага затрымання і знаходжання ў РУУС мужчына трапіў у бальніцу. Харошын распавёў, што яго збівалі, аднак міліцыя назвала гэтыя дадзеныя неправеранымі. У кастрычніку Максім з сям’ёй з’ехаў у Літву. Літоўскія органы пачалі расследаванне яго заявы па працэдуры щніверсальнай юрысдыкцыі.

«Абставіны здарэння, названыя заяўнікам, і іншыя першасныя дадзеныя, прадстаўленыя пракуратуры, ацэнены як тыя, што маюць склад злачынства, у адносінах да якога, паводле Крымінальнага Кодэкса Літоўскай Рэспублікі, прымяняецца ўніверсальная юрысдыкцыя», — цытуе Delfi.ru паведамленне літоўскай пракуратуры. Універсальная юрысдыкцыя азначае, што крымінальная адказнасць за злачынствы, аб якіх ідзе гаворка ў міжнародных дагаворах, прымяняецца незалежна ад грамадзянства пацярпелых і падазраваных, месца злачынства і таго, ці прадугледжана пакаранне законам краіны, у якой здзейснена злачынства.

Пракуратура Беларусі палічыла гэта суб’ектыўным тлумачэннем, выкарыстаным як сродак для ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь.

«У цяперашні час па заяве названага грамадзяніна кампетэнтныя органы Беларусі праводзяць даследчую праверку і рашэнне будзе прынята ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам», — гаворыцца ў заяве.

Генеральная пракуратура накіравала ў МЗС інфармацыю аб неабходнасці прыняцця адпаведных мер рэагавання.

Беларусь закрывает наземную границу на выезд из-за коронавируса