Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнага наведвання ў Стаўбцоўскую раённую бальніцу прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам.

«Я так думаю (не ведаю, падтрымаеце вы ці не): Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Каб быў такі орган, які б кантраляваў галоўныя напрамкі нашага развіцця», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з калектывам бальніцы, перадае БелТА.

Парадак Усебеларускага народнага сходу будзе канчаткова сфарміраваны пасля калядных святаў, паабяцаў ён. Сам сход пройдзе ў канцы студзеня — пачатку лютага.

Таксама Лукашэнка прапанаваў абіраць дэлегатаў на пяцігадовы тэрмін. Роля іх будзе значна вышэй. «Калі растварыць паўнамоцтвы прэзідэнта, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбны орган, які б усіх стабілізаваў, — сказаў ён. — Я прыхільнік таго, каб усе вырашалі вы. Народ павінен вырашаць».

Традыцыйна на двухдзённы сход з’язджаюцца прадстаўнікі розных галін улады, кіраўнікі і працаўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. Раней паведамлялася, што ў гэты раз на «народным вечы» будуць прадстаўлены канстытуцыйныя змены, піша TUT.BY. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў: адрозненне бліжэйшага народнага сходу ад папярэдніх заключаецца ў тым, што на яго будуць выносіцца не толькі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, але і грамадска-палітычныя.

Отмена смертной казни, выборность мэров. Что предлагали на Гродненщине по изменениям в Конституцию