У сярэдзіне кастрычніка 2020 года 34-гадовы жыхар Гродна ў Telegram адправіў супрацоўніцы Следчага камітэта паведамленне, «якое змяшчае пагрозы прымянення гвалту, а таксама абразы ў яе адрас». Верагодна, у кастрычніку 2020 года ён таксама адпраўляў падобныя паведамленні супрацоўніку міліцыі. Мужчыну затрымалі, паведамілі ў sk.gov.by.

Падазраваны распавёў, што аглядаў Telegram-каналы з асабістымі звесткамі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, а таксама чальцоў выбарчай камісіі і пісаў ім паведамленні з пагрозамі і абразамі.

Па папярэдніх падліках, ён адправіў падобныя паведамленні не менш 40 супрацоўнікам, пры гэтым асабіста ён амаль нікога не ведаў. Дапыталі пацярпелых, канфіскавалі тэхніку, да матэрыялаў справы далучылі перапіску.

Мясцовы жыхар прызнаны падазраваным па ч. 1 ст. 366 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) і арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.