У Гродне ў 2020 годзе зальюць каля 40 каткоў, калі мінусавая тэмпература пратрымаецца тыдзень. Каткі будуць заліты паблізу школ і спартыўных аб’ектаў Гродна, у парку Жылібера. Наведванне каткоў будзе бясплатным, паведамляе «Гродна Плюс».
У мінулым сезоне каткі не залівалі з-за невялікай колькасці марозных дзён.
Каля лядовых пляцовак можна будзе арандаваць і інвентар. Яго падаюць індывідуальныя прадпрымальнікі, фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, укамплектаваны канькамі і школы.