Навіны

З’явіўся сайт, які дапамагае складаць скаргі без адваката

У інтэрнэце пачаў працу сайт-генэратар скаргаў. Яго стваральнікі сцвярджаюць, што ўлічылі ўсе нормы закону, і цяпер кожны зможа падаць скаргу на парушэнні ў дзяржаўны орган.

Праект Skarga.help распрацаваны пры падтрымцы Каардынацыйнай рады і хабу «Перамен», раней ён стаў адным з пераможцаў анлайн-хакатону Каардынацыйнай рады, піша «Радыё С**бода».

З дапамогай Skarga.help можна згенераваць скаргу або зварот у дзяржаўны орган без паслуг адваката. Для гэтага трэба выбраць парушэнне са спісу, указаць свае дадзеныя. Алгарытм дасць спасылкі на адпаведныя артыкулы заканадаўства, якія, на думку карыстальніка, маглі быць парушаныя.

Пасля застанецца спампаваць гатовы дакумент і выслаць яго поштаю ці як электронны зварот.

На гэты момант сайт працуе толькі на рускай мове.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024