Навіны

Мастакі і віртуальная рэальнасць. У Гродне паказалі выставу праекта «Галерэі, якіх няма»

У адной з незалежных пляцовак адбылася выстава аднаго дня. Гродзенцам у віртуальнай рэальнасці паказалі праект «Галерэі, якіх няма».

Пра асаблівасці гэтага праекта распавяла «Радыё Рацыі» адна з яго стваральніц, мастачка і дызайнерка Ірына Варкулевіч.

— У гэтай віртуальнай рэальнасці, якая нам дапамагае паказываць клуб «VRGRODNOCLUB», 10 мастакоў. Двое з Літвы — з Алітуса і Коўна. Нашыя гарадзенскія мастакі - 8 чалавек. Мы зрабілі дзесяць панарам. Вы можаце знаходзіцца ўнутры панарамы, як быццам рэальна стаіце не вуліцы і глядзіце на ўсе сцены. Адзінае, глядзіце вы быццам з пазіцыі, як кажа наш Сяргей Грыневіч, што ён заўсёды любіць маляваць з пазіцыі мышы, вы глядзіце з пазіцыі мухі.

Па словах Вольгі Акрымовіч, прадстаўніцы клуба віртуальнай рэальнасці, гэта першая спроба супрацы з мастакамі.

— Хочам паказаць жыхарам горада Гародні, як могуць узаемадзейнічаць тэхналогіі разам з сучасным мастацтвам. Мы хочам развіваць віртуальную рэальнасць не толькі, як гульнявую індустрыю, нейкую забаўляльную, але і карысную ў плане медыцыны, мастацтва, каб паказаць, што ў віртуальнай рэальнасці бязмежныя магчымасці.

На выставе можна было пабачыць частку прац гродзенскіх мастакоў. Выставу наведала больш за сотню гарадзенцаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024