Google прызнаў дадатак для сну Loóna ад беларусаў «найлепшым дадаткам» года. Трое з распрацоўшчыкаў - гродзенцы

Google прызнаў сэрвіс для сну Loóna ад каманды распрацоўшчыкаў MSQRD «найлепшым дадаткам года» — ён з’явіўся ў спісе Best of 2020. Таксама Loóna трапіла ў катэгорыю Best Hidden Gem Apps. Трое з чатырох распрацоўнікаў - гродзенцы.

Мабільная платформа Google Play штогод вызначае найлепшыя прадукты ў шэрагу намінацый. «Найлепшая мабільная праграма» (Best App) — ці не самая прэстыжная з іх.

Чытайце таксама: Двое гродненцев стали партнерами Facebook и создали приложение для аренде жилья — конкурента Airbnb

Дадатак для сну Loóna з’явіўся ў AppStore ў жніўні мінулага года, піша dev.by. Сама каманда называе Loóna гідам, які «адправіць вас ў начны падарожжа». Карыстальнік выбірае сцэну, адпаведную свайму настрою, а затым «размалёўвае чароўныя лакацыі» — і расслабляецца. Loóna ўяўляе сабой камбінацыю візуальнага шэрагу, гукавой атмасферы, узаемадзеяння з карыстальнікам і storytelling. Усё разам дапамагае стварыць умовы для сну. Рэйтынг прыкладання ў Google Play — 4,4, у App Store — 4,9.

Таксама GQ Russia нядаўна прызнаў каманду распрацоўшчыкаў Loóna — Андрэя Янчурэвіча, Дзмітрыя Дорына, Сяргея Ганчара і Яўгена Неўгеня «бізнесменамі года».

Loóna — не забаўляльнае прыкладанне, пры яго распрацоўцы яны праводзілі даследаванні і кансультаваліся з лекарамі, пад гэтым усім ёсць медыцынская база, тлумачыў на vc.ru Андрэй Янчурэвіч.

Дадатак асабліва карысны для актыўных людзей, якім складана засяродзіцца, распавядаў Яўген Невгень. Напрыклад, ён сам адчувае цяжкасці з медытацыяй праз тое, што трэба засяродзіцца і думаць аб дыханні.

Яўген Невгень, Андрэй Янчурэвіч і Сяргей Ганчар — ураджэнцы Гродна. Яўген Невгень і Сяргей Ганчар — стваральнікі прыкладання MSQRD («Маскарад»). Гэта сэрвіс фота- і відэафільтраў для сэлфі. У 2016 годзе дадатак купіў Facebook.

Распрацоўшчыкі з Гродна

Ганчар і Неўгень нарадзіліся ў Гродне і з дзяцінства цікавіліся тэхналогіямі і інфарматыкай. Пазнаёміліся яны ў 2008 годзе яшчэ школьнікамі на гарадской канферэнцыі па інфарматыцы, піша forbes.ru. Пасля школы прыяцелі вырашылі паступіць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт і стаць праграмістамі. На малодшых курсах падзараблялі, праграмуючы сацыяльныя гульні, парталы і форумы. Таленавітага студэнта-другакурсніка хутка заўважылі, і былы супрацоўнік студыі Лебедзева Іван Дэмбіцкі у 2011 годзе прапанаваў Сяргею пераехаць у Чарнагорыю — працаваць над стартапам па 3D-візуалізацыі Realaxy.

Неўгень ў Чарнагорыю не паляцеў, вырашыў працаваць аддалена і давучыцца ў Беларусі. Але ўжо праз некалькі месяцаў перабраўся з Гродна ў Мінск. У 2012-м ён стаў першым супрацоўнікам PandaDoc (аўтаматызацыя дакументазвароту) Мікіты Мікада, а ў 2013-м стварыў уласны праект SplitMetrics разам з партнёрам Максімам Камянковым. Галоўны прадукт SplitMetrics — сервіс аналітыкі мабільных прыкладанняў. Сярод кліентаў, па словах Неўгеня, былі буйныя IT-кампаніі ўзроўню Facebook, Google і Uber.

У 2015 годзе Ганчар вярнуўся ў Беларусь. Разам з Неўгенем ён распрацаваў MSQRD. Ужо праз месяц пасля запуску прыкладанне набрала 1 млн карыстальнікаў. У 2016 годзе купіў дадатак Facebook. У 2019 абодва заснавальніка MSQRD абвясцілі аб сыходзе з Facebook. Цяпер Ганчар і Неўгень жывуць у Вялікабрытаніі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024