У інтэрнэце пачаў працу сайт-генэратар скаргаў. Яго стваральнікі сцвярджаюць, што ўлічылі ўсе нормы закону, і цяпер кожны зможа падаць скаргу на парушэнні ў дзяржаўны орган.
Праект Skarga.help распрацаваны пры падтрымцы Каардынацыйнай рады і хабу «Перамен», раней ён стаў адным з пераможцаў анлайн-хакатону Каардынацыйнай рады, піша «Радыё С**бода».
З дапамогай Skarga.help можна згенераваць скаргу або зварот у дзяржаўны орган без паслуг адваката. Для гэтага трэба выбраць парушэнне са спісу, указаць свае дадзеныя. Алгарытм дасць спасылкі на адпаведныя артыкулы заканадаўства, якія, на думку карыстальніка, маглі быць парушаныя.

Пасля застанецца спампаваць гатовы дакумент і выслаць яго поштаю ці як электронны зварот.
На гэты момант сайт працуе толькі на рускай мове.
Чытайце таксама: