Гродно 29 ноября. Фото: Hrodna.life
Мінімум 12 чалавек затрымалі ў Гродне ў нядзелю 29 лістапада. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі і Ленінскі РАУС. Гродзенцы збіраліся ў некалькіх раёнах горада, нават без сімволікі іх затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі.
У шасці месцах збіралася гродзенцы: на вул. Савецкая, Фартах, Вішняўцы, Каробчыцах, Дзевятоўцы, Фолюшы. Яны разыходзіліся пасля паведамленняў аб магчымым з’яўленні сілавікоў і збіраліся ў іншым месцы.
Праваабаронцам вядома пра затрыманні на Вішняўцы і ў Каробчыцах. Паступалі паведамленні пра магчымыя затрыманні на Фартах і вул. Савецкай.
Як выглядалі затрыманні 29 лістапада: да крамы «Серпантин» на Вішняўцы, дзе стаялі 20 чалавек, а 13.30 пад’ехалі тры мікрааўтобусы з сілавікамі. Сярод іх былі людзі ў абмундзіраванні, у форме з надпісам «АМАП», некаторыя — у цывільным. За людзьмі пайшлі ў двары і з ужываннем сілы затрымалі.
Таксама былі затрыманні ў Іўі (не менш пяці) і Лідзе.
Міліцыя прыняла неабходныя меры па падтрыманню правапарадку ў рэгіёне і забеспячэнню грамадскай бяспекі, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. <…>
— Толькі адзінкавыя малалікія групы грамадзян ненадоўга збіраліся і «паказушна» дэманстравалі чырвона-белую атрыбутыку, робячы карцінку для дэструктыўных тэлеграм-каналаў. Гэтыя дзеянні не насілі паўсюдны характар, абмяжоўваючыся толькі дваровымі лакацыямі ў некалькіх мікрараёнах абласнога цэнтра, — паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…