Ілля Петуноў - справа ў акулярах. Фота: harodniaspring.org
16 верасня 2020 года пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч абвесціў Іллю Петунову папярэджанне за нібыта неналежнае выхаванне свайго непаўнагадовага сына, які быў з ім на «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
Пракурор лічыць, што наведванне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў як быццам бы ставіць пад пагрозу жыццё дзіцяці, піша harodniaspring.org.
Па звестках, якія мае пракурор, на такіх мерапрыемствах «брыдкасловяць і агучваюць лозунгі», што ставіць пад пагрозу бяспеку дзіцяці.
Ілля Петуноў абскардзіў папярэджанне ў абласную пракуратуру. Намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат скаргу не задаволіў. Пры гэтым ў адказе ўвогуле не стаў аспрэчваць ці пацвярджаць брыдкаслоўе на масавых мерапрыемствах, ці прыводзіць прыклады шкодных для здароўя дзіцяці лозунгаў. Ілля Петуноў ў сваёй скарзе спасылаўся на частку 3 артыкулу 67 Кодэкса аб шлюбе і сям'і, у якой прыводзяцца крытэры знаходжання дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы (там прыведзеных Клышэвічам крытэраў няма). А намеснік пракурора вобласці ў адказе спаслаўся на ч.1 гэтага ж артыкула, дзе прыводзяцца агульныя патрабаванні да выхавання.
Таму Ілля Петуноў звярнуўся ў суд са скаргай на неправамерныя дзеянні пракурора раёна Андрэя Клышэвіча.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…