Навіны

Больш за 2 тысячы гродзенцаў сталі валанцёрамі руху #яанлайн

Больш за 2 тысячы жыхароў Гродна сталі валанцёрамі лічбавага руху #яанлайн, створанага кампаніяй А1 для ўсіх, хто хоча навучыць сваіх родных і сяброў разбірацца ў сучасных тэхналогіях і карыстацца мабільным інтэрнэтам.

Стаць валанцёрам можа любы чалавек і абанент любога мабільнага аператара. Усё, што для гэтага неабходна, — актыўна карыстацца сучаснымі тэхналогіямі і хацець дзяліцца сваімі ведамі з іншымі людзьмі. За першы месяц ад пачатку праекта на сайце #яанлайн зарэгістраваліся ўжо калі 25 тысяч беларусаў.

Многім людзям усё яшчэ складана самастойна разабрацца ў тым, як аплачваць рахункі анлайн і не стаяць у чэргах, рабіць пакупкі з дастаўкай на дом, шукаць карысную інфармацыю і ўсталёўваць прыкладанні, замаўляць лекі ды іншыя тавары, званіць па відэасувязі родным і сябрам. У тым, каб патлумачыць гэта і паказаць, якія магчымасці адкрывае перад любым сучасным чалавекам доступ да мабільнага інтэрнэту, і заключаецца задача ўдзельнікаў праекта #яанлайн.

У дапамогу ім запушчаны асобны тэлеграм-канал «ЯнАнлайн» з парадамі аб тым, як аблегчыць пачаткоўцам знаёмства са светам сучасных тэхналогій. Таксама спецыяльна для валанцёраў на сайце праекта сабраныя інструкцыі і падборкі карыснай інфармацыі, якімі яны могуць падзяліцца са сваімі вучнямі.

Найпапулярнейшымі раздзеламі выявіліся тыя, дзе расказваецца, як атрымаць талон у паліклініцы анлайн, знайсці ў сеціве далёкіх сваякоў і сяброў дзяцінства, хутка даведацца пра надвор’е на заўтра, падключыць мабільны інтэрнэт ад А1, зэканоміць трафік і ўсталяваць на свой смартфон карысныя прыкладанні.

Праект #яанлайн доўгатэрміновы, таму прыяднацца да яго ніколі не позна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025