Упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і Мінску адмысловым указам надзялілі дадатковымі правамі.

Цяпер упаўнаважаныя прадстаўнікі могуць прысутнічаць на пасяджэннях органаў кіравання горадаўтваральных і сістэмаўтваральных гаспадарчых таварыстваў, уносіць прапановы па пытаннях, якія разглядаюцца на гэтых пасяджэннях, даваць ацэнку дзейнасці названых арганізацый на аснове аналізу эфектыўнасці іх працы. Вызначэнне пераліку такіх арганізацый ўскладзена на ўрад, паведамляе БелТА.

Указ накіраваны на ўзмацненне ролі упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і Мінску ў выпрацоўцы прапаноў па функцыянаванню прадпрыемстваў.

Чытайце таксама: Прекратилась забастовка и выросли зарплаты. Что происходит на «Гродно Азот»

Змены замацаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 444 ад 26 лістапада, якім адкарэктаваныя ўказы ад 25 жніўня 2017 года № 305 «Аб упаўнаважаных прадстаўніках кіраўніка дзяржавы» і ад 28 сакавіка 2019 года № 125 «Аб прадстаўніках дзяржавы».

Упаўнаважаным прадстаўніком Лукашэнкі ў Гродзенскай вобласці з’яўляецца намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін.

Чытайце таксама: Караев или Караник? Кто сейчас главный в Гродно