Новы мост у Гродне звязаў два берагі - злучылі левую і правую частку канструкцыі. Зрабілі мантаж апошняга руславага пралёта. У снежні зробяць тэхналагічны праезд і дэмантуюць стары чыгуначны мост, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс». Пачалі будаўніцтва год таму.
Мост злучыць дзве часткі горада, знізіць загружанасць транспартам і палегчыць рух.
Асновай для гэтага аўтамабільнага моста паслужыў стары, чыгуначны, пабудаваны яшчэ ў савецкія гады. Даўжыня новага будынка складзе 240 метраў, а шырыня праезнай часткі ў адным кірунку — 9 метраў. Мост стане чатырохпалосным, з абодвух бакоў будуць зробленыя тратуарныя дарожкі шырынёй паўтара метра.
Участак дарогі, які неўзабаве злучыць мікрараён Паўднёвы і вуліцу Карскага, палепшыць сітуацыю з перамяшчэннем транспарту ў горадзе. У першую чаргу, знізіцца нагрузка на Румлёўскі мост, па якім цяпер ездзяць з Кляцкова і двух бакоў праспекта Янкі Купалы. Акрамя гэтага, па новым мосце будзе зручна дабірацца ў цэнтр. Па развязцы будзе магчымасць з’ехаць альбо на Белуша, альбо на Касманаўтаў.