У 2021 годзе ў Беларусі мусіць з’явіцца Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання, які будзе займацца моладзю. Такую заяву па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам зрабіў 23 лістапада міністр абароны Віктар Хрэнін.

Паводле яго слоў,  цэнтр збіраюцца ствараць “пад эгідай Узброеных сіл на базе Брэсцкай крэпасці”, і гэта прапанова міністра. Лукашэнка яе падтрымаў. У бліжэйшыя месяцы будзе ісці “дэталёвая прапрацоўка” гэтага праекта. Ужо вядома, што ў цэнтры будуць займацца школьнікі — хлопцы 12-17 гадоў, піша “Еўрарадыё”.

На згаданай сустрэчы 23 лістапада Аляксандр Лукашэнка гаварыў Віктару Хрэніну пра “адсутнасць сапраўднага патрыятызму, асабліва ў нашых мужыкоў”. Ён зноў згадаў студэнтаў, якія не служылі ў войску і “не каштавалі гэтага хлеба”.

Чытайце таксама: