Руслану Кулевічу і яго жонцы Таццяне адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце іх цялесных пашкоджанняў. Адказ са Следчага камітэта за подпісам следчага Т. С. Сахарчук прыйшоў адзін на дваіх.

«У адпаведнасці з патрабаваннямі КПК Рэспублікі Беларусь паведамляю Вас аб тым, што па факце прычынення вам 11.08.2020 цялесных пашкоджанняў на падставе п. 2 ч. 1 арт. 29 КПК Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы», — паведамілі ім.

П. 2 ч. 1 арт. 29 КПК — крымінальная справа не можа быць распачатая «за адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства».

Рашэнне можна абскардзіць начальніку УСК па Гродзенскай вобласці, пракурору Гродзенскай вобласці або ў суд. Ці скарыстаюцца яны такім правам, Руслан і Таццяна пакуль не вырашылі.

Hrodna.life вядома, што іншым гродзенцаў таксама прыйшлі адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Некаторым адказы не прыйшлі, хоць тэрмін праверкі мінуў.

Руслана Кулевіча і яго жонку Таццяну затрымалі з ужываннем сілы ў краме на вул. Дарвіна 11 жніўня. Таццяну адпусцілі ноччу ў той жа дзень. Руслана асудзілі на сем сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, але 13 жніўня адпусцілі. Пасля затрымання і збіцця пры транспарціроўцы і ў ізалятары ў яго былі зламаныя дзве рукі, а яго сям’я сутыкнулася з негатывам у іх адрас.

«Я был помеченным». Руслан Кулевич рассказал все о задержании, суде и травле после «суток»