У верасні абвінавачаны ў адным з Telegram-каналаў размясціў непрыстойны каментар, «зневажаючы гонар і годнасць» члена камісіі. Абвінавачанага асудзілі на паўтара года «хіміі» па арт. 189 КК, паведамляе БЕЛТА.

«Падчас следства ён прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым і прынёс прабачэнні пацярпелай. Свае паводзіны абвінавачаны патлумачыў уплывам недакладнай інфармацыі», — распавялі ў пракуратуры.

Пракуратура Мастоўскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе аб абразе члена ўчастковай выбарчай камісіі. З улікам пазіцыі дзяржабвінаваўцы суд Мастоўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым па арт. 189 (абраза) КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.

Ноўтбук, з якога быў пакінуты абразлівы каментар, канфіскаваны.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.