Фото: agitpro.su
Жыхароў Навагрудка будуць судзіць у Гродна за масавыя беспарадкі. Аднаму з іх таксама інкрымінуюць публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе пракуратура.
Першы абвінавачаны з чэрвеня па 9 жніўня 2020 года ў Карэлічах, Навагрудку, Дзятлаўскім і Лідскім раёнах правёў сустрэчы для падбору і падрыхтоўкі ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў, лічаць у пракуратуры.
Паводле звестак пракуратуры, 10 жніўня абвінавачаны планаваў падпальваць будынкі і службовыя аўтамабілі супрацоўнікаў АУС Навагрудскага і Карэліцкага райвыканкамаў, аказваць супраціў уладзе з выкарыстаннем «кактэйляў Молатава» і бензапіл, блакаваць спілаванымі дрэвамі аўтадарогі Карэлічы-Навагрудак.
7 жніўня 2020 года праваахоўныя органы «спынілі» яго супрацьпраўныя дзеянні. 14 жніўня абвінавачаны ў чаце Viber напісаў паведамленні з «зневажальнымі выказваннямі» у адрас прэзідэнта і негатыўную ацэнку яго асобы, выказаную ў непрыстойнай форме.
Другі фігурант справы на сустрэчах па арганізацыі масавых беспарадкаў распавядаў, як выкарыстоўваць адрэзкі арматуры і тэлескапічныя дубінкі, для супраціўлення ўладам і прымянення гвалту, па версіі пракуратуры. Прапанаваў іх набыць. Таксама прадэманстраваў, як неабходна звяртацца з такой дубінкай.
Таксама ён распавёў аб крыніцах фінансавання, а таксама асобах, гатовых правакаваць масавыя беспарадкі, удзельнічаць у іх, аказаць матэрыяльную падтрымку.
Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала крымінальную справу ў суд. Мужчын пакінулі пад вартай. Верагодна, абвінавачанымі па справе праходзяць Уладзімір гарох і Дзяніс Кірэшчанка, прызнаныя палітвязнямі.
Уладзімір Гарох — быў затрыманы па так званай «карэліцкай справе». Было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Утрымліваецца ў турме ў Гродне
Дзяніс Кірэшчанка — быў затрыманы 8 жніўня ў рамках справы аб масавых беспарадках. Спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў Гродна. Было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Утрымліваецца ў турме ў Горадні.
В Беларуси более 120 политзаключенных. Сколько из них в Гродненской области?
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…