Новости

На чацвёртым мосце праз Нёман паклалі апошні пралёт. Як ідуць працы

Левы і правы берагі Нёмана ў Гродне тэхнічна злучаныя новай транспартнай артэрыяй. Пройдзены важны этап рэканструкцыі былога чыгуначнага моста — Паўднёвага, чацвёртага ў горадзе — пад чатырохпалосны аўтамабільны.

Завершаны мантаж апошняга пралётнага блока масай 50 тонаў, прадугледжанага планам. Цяпер ідзе бетанаванне маналітных пліт. У снежні гэтага года па мосце забяспечаць тэхналагічны праезд, распавялі ў рэпартажы ТРК «Гродно».

Таксама ў снежні будаўнікі пачнуць дэмантаж канструкцый былога чыгуначнага моста, якія больш не маюць функцыянальнага значэння.

Далей праект прадугледжвае транспартную развязку ад Вішняўца ў бок вёскі Гібулічы і выхад да вуліцы Карскага.

Кіраўнік будоўлі ўдакладніў, што ўсе працы ідуць паводле плана. Летам 2021 года гараджане змогуць карыстацца мостам. Адкрыць яго плануюць да 3 ліпеня.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025