Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 218 КК па факце выбуху аўтамабіля міліцыянера ноччу 20 лістапада ў Альшанцы. Для далейшага расследавання крымінальная справа накіравана ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці, паведамілі ў пракуратуры.

Падчас агляду месца здарэння каля аўтамабіля “Шкода-Актавія”, які належыць супрацоўніку УУС Гродзенскага аблвыканкама, выяўленыя сляды гарэння. Устаноўлена, што пашкоджанні пярэдняй часткі транспартнага сродку паўсталі ў выніку выбуху.

Дзеянні невядомых па ўказанні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь перакваліфікаваныя на ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса, прымаючы пад увагу наяўнасць прыкмет акту тэрарызму. Невядомым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

Раней справу кваліфікавалі па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам). Гэты артыкул прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

https://www.youtube.com/watch?v=8F7PenQ4muw&feature=emb_logo&ab_channel=%D0%A1%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B9%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%82%D0%A0%D0%B5%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%B8%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C

В Гродно ночью взорвали автомобиль милиционера. Ранее данные о нем разместили в Telegram-канале