Лукашэнка дае прысягу на вернасць Беларусі ў 1994 годзе
Партрэтаў Лукашэнкі з бел-чырвона-белым сцягам не было, а Гітлера - былі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада на сустрэчы з работнікамі «Гомсельмаш». Ён сказаў, што заўсёды быў супраць бел-чырвона-белых сцягоў і прыбярэ «фашысцкую сімволіку» з беларускага грамадства.
— Што тычыцца фашызму, гэта да мяне ніяк не прыляпіш, бо я інтэрнацыянальны чалавек. Вы ж бачыце маю палітыку: я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас няма боек і супярэчнасцяў паміж рознымі нацыянальнасцямі. А ў нас пад 100 нацыянальнасцяў жыве. Я заўсёды ганарыўся тым, што ў нас міжканфесійны свет. І я заўсёды казаў пра тое -гэта мой лозунг перадвыбарчы — кожны павінен знайсці сваю дарогу да храма.
— Таму я не нацыяналіст, а фашызм — вышэйшая форма нацыяналізму. Фашыстам можа быць заўзяты нацыяналіст. Гэта не да мяне.
— І, вы ведаеце, я ж не хаджу пад фашысцкімі бел-чырвона-белымі бчб-сцягамі. Я адкрыта кажу, што гэта фашысцкая сімволіка. <…>
Калі ў нас былі бчб-шные сцягі, якія нацыяналісты праціснулі, я катэгарычна пярэчыў. Ну, абралі - я стаў прэзідэнтам. Я імгненна ўнёс вам, вырашыце: вось адна сімволіка, вось — іншая. Якую абярэце, такая будзе. Пераважная большасць выбрала цяперашнюю дзяржаўную сімволіку. Якія да мяне пытанні?
І потым. Лукашэнка партрэтаў пад бчб-сцягамі не было. А фашыстаў - Гітлера — былі. І мы паказваем гэта.
<…> І мы прыбярэм гэтую фашыскую сімволіку з нашага грамадства. Зробім гэта прыгожа.
— І, перш за ўсё, растлумачваючы, убіваючы ў галаву людзям, што гэта нельга зрабіць. Мы больш за ўсіх пацярпелі ад вайны.
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…