Новости

Масачны рэжым ўвялі ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці

Масачны рэжым уведзены ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці. Інфармацыя аб гэтым з’явілася на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкама.

З 14 лістапада нашэнне маскі стала абавязковым у Гродне і некаторых іншых раёнах вобласці.

Чытайце таксама: Ці будуць гродзенцаў штрафаваць за адсутнасць маскі з 14-га лістапада?

«Сітуацыя з захворваннем у нас крыху вышэй, чым вясной. Істотны ўнёсак у гэтыя лічбы зрабілі і нядбайныя паводзіны людзей, якія не заўсёды выконвалі меры асабістай бяспекі, сацыяльную дыстанцыю», — цытуе БелТА старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка з гэтай нагоды.

«Варта памятаць, што маска — абарона ад чалавека. Часта ў перыяд інкубацыйнага перыяду чалавек яшчэ не мае сімптомаў, але здольны заражаць іншых. Маска абараняе і самога чалавека, хоць і не дае стоадсоткавай гарантыі. Таму рэкамендацыі застаюцца нязменнымі: апрацоўваць рукі, ні ў якім выпадку не чапаць бруднымі рукамі вочы і твар, выконваць сацыяльную дыстанцыю, пазбягаць месцаў масавага збору людзей», — сказаў Уладзімір Каранік.

У Гродне маскі трэба апранаць у гандлёвых цэнтрах, крамах, пунктах грамадскага харчавання, аптэках, установах аховы здароўя, банках, адміністрацыйных будынках, установах адукацыі і сацабслугоўвання насельніцтва, на пошце. Таксама сродкі індывідуальнай абароны трэба выкарыстоўваць у грамадскім транспарце, таксі, у іншых месцах скаплення людзей.

Чытайце таксама:

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025