Масачны рэжым уведзены ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці. Інфармацыя аб гэтым з’явілася на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкама.
З 14 лістапада нашэнне маскі стала абавязковым у Гродне і некаторых іншых раёнах вобласці.
Чытайце таксама: Ці будуць гродзенцаў штрафаваць за адсутнасць маскі з 14-га лістапада?
«Сітуацыя з захворваннем у нас крыху вышэй, чым вясной. Істотны ўнёсак у гэтыя лічбы зрабілі і нядбайныя паводзіны людзей, якія не заўсёды выконвалі меры асабістай бяспекі, сацыяльную дыстанцыю», — цытуе БелТА старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка з гэтай нагоды.
«Варта памятаць, што маска — абарона ад чалавека. Часта ў перыяд інкубацыйнага перыяду чалавек яшчэ не мае сімптомаў, але здольны заражаць іншых. Маска абараняе і самога чалавека, хоць і не дае стоадсоткавай гарантыі. Таму рэкамендацыі застаюцца нязменнымі: апрацоўваць рукі, ні ў якім выпадку не чапаць бруднымі рукамі вочы і твар, выконваць сацыяльную дыстанцыю, пазбягаць месцаў масавага збору людзей», — сказаў Уладзімір Каранік.
У Гродне маскі трэба апранаць у гандлёвых цэнтрах, крамах, пунктах грамадскага харчавання, аптэках, установах аховы здароўя, банках, адміністрацыйных будынках, установах адукацыі і сацабслугоўвання насельніцтва, на пошце. Таксама сродкі індывідуальнай абароны трэба выкарыстоўваць у грамадскім транспарце, таксі, у іншых месцах скаплення людзей.
Чытайце таксама:
- Караник: по коронавирусным пневмониям стабильно, а РВИ не больше, чем в прошлом году
- Медики: прирост по коронавирусу — 6170 случаев в сутки. В 5 раз больше официальных цифр
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).