17 лістапада каля 22:00 гадзін 52-гадовая жыхарка Ліды паведаміла ў міліцыю аб тым, што невядомыя асобы разбілі ёй акно камянямі, на якіх замацаваны запіскі з абразамі. Узбуджана крымінальная справа.
Жанчына патлумачыла, што ў яе на акне ў кватэры размешчаны дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Яна перакананая, што менавіта гэта стала прычынай агрэсіі з боку невядомых.
У ходзе расследавання інфармацыі ў мясцовых Telegram-каналах выявілі фота таго самага акна са сцягам. Незадоўга да здарэння ў тым жа канале апублікавалі фота невыяўленых асоб з бел-чырвона-белым сцягам з подпісам: «Людзі ідуць да цябе ў госці, адчыняй!», паведамляе Следчы камітэт.
На месцы здарэння следчы выявіў тры каменя з цыдулкамі. Два з іх прабілі шкло наскрозь, а адзін камень зваліўся на вуліцы. Па канфіскаваных аб’ектах прызначаны даследаванні. Дапытаныя пацярпелы і сведкі.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Асобы, якія маюць дачыненне да хуліганства, выяўляюцца.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…