Ілюстрацыйнае фота
Падчас акцыі пратэсту 25 жніўня 29-гадовы мужчына на вуліцы Гая распыліў слёзатачывы газ у вочы супрацоўніку міліцыі. Мужчыну затрымалі. Пры сабе ў яго выявілі пярцовы балончык «ШОК», паведамляе Следчы камітэт.
Яму прад’яўленае абвінавачванне па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці). Гродзенца заключылі пад варту.
Увечары 25 жніўня ў раёне вуліцы Гая затрымалі тры чалавекі сярод тых, хто прыйшоў падтрымаць 28 затрыманых работнікаў «Гродна Азот». Калі людзі з акцыі салідарнасці пачалі разыходзіцца, невядомыя ў цывільным пачалі затрымліваць людзей, якія ідуць паасобку.
«Людзі сталі крычаць „Дапамажыце!“. Пачалася бойка. Прыехаў аўтазак, выбег АМАП, пусцілі газ. У цемры людзі крычалі „Дапамажыце!“. Побач са мной стаяла дзяўчына, бег АМАП — яны яе проста з ног збілі. Я не ведаю, чым гэта ўсё скончылася», — распавядаў Hrodna.life відавочца сітуацыі каля РАУС.
В Гродно акцию солидарности под РОВД разогнали силовики. Милиция: задержаны трое участников
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…