У Літву па гуманітарных прычынах дазволена прыбыць 618 грамадзянам Беларусі. Гэтай магчымасцю скарысталася траціна дадзеных грамадзян, паведаміла Міністэрства юстыцыі Літвы ў панядзелак, перадае DELFI.
Паводле паведамлення Міністэрства, у Літву ўжо прыбылі 217 беларусаў, якія атрымалі дазволы, яшчэ 45 папрасілі палітычны прытулак. Такі дазвол міністра ўнутраных спраў выдаецца на падставе матываванай прапановы Міністэрства замежных спраў пра прыезд замежнікаў у Літву па спецыяльных гуманітарных прычынах, такім, як палітычныя абставіны або іншыя пагрозы.
Міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене паведаміла, што расце колькасць беларусаў, якія просяць прытулак.
«Мы бачым, што пратэсты ў Беларусі працягваюцца, людзі, якія не адчуваюць сябе ў бяспецы, звярнуліся па пытанні магчымасці прыбыць у Літву. Усё больш людзей просяць прытулку — гэта, несумненна, не з’яўляецца лёгкім рашэннем, паколькі грамадзяне вырашаюць з’ехаць са сваёй краіны надоўга», — адзначыла міністр у прэс-рэлізе.
Грамадзяне Беларусі, якія жадаюць прыехаць у Літву па асаблівых гуманітарных прычынах, павінны звяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі з нагоды выдачы шэнгенскай візы і даць інфармацыю, якая пацвярджае наяўнасць асаблівых гуманітарных прычын.
Шэнгенская віза дазваляе прыехаць на тэрыторыю Шэнгена і знаходзіцца на ёй на працягу названага ў візе часу, але не больш за 90 дзён у паўгоддзе з даты першага прыезду на тэрыторыю дзяржаў Шэнгенскага пагаднення. Акрамя таго, грамадзяне Беларусі, калі яны падвяргаюцца пераследам або ўзнікае рэальная пагроза для іх бяспекі і здароўя, могуць прыехаць у Літву і звярнуцца з просьбай аб прадастаўленні прытулку. Замежнікі могуць падаць такую просьбу пункце памежнага кантролю, Службы аховы дзяржмяжы Літвы або Дэпартаменту міграцыі.
Пасля разгляду просьбы аб прадастаўленні прытулку прадастаўляецца адна з формаў прытулку — статус бежанца або дадатковая ахова, а таксама прадастаўляецца від на жыхарства ў Літве.