Навіны

Гродна 15 лістапада: акцыя памяці Бандарэнка, разбурэнне мемарыялаў, дзясяткі затрыманняў

Гродзенцы 15 лістапада выйшлі ўшанаваць памяць памерлага ў Мінску Рамана Бандарэнкі. У міліцыі вырашылі, што «жалобнае мерапрыемства» ператварылі ў «палітычную акцыю», — і пачалі затрыманні. Мемарыялы каля Фарнага касцёла і помніка Фары Вітаўта прыбралі спецслужбы. Людзі спрабавалі іх аднавіць і арганізаваць у сябе на раёнах. Карэспандэнт Hrodna.life запісала асноўныя лічбы нядзельнай акцыі.

200 гродзенцаў у 13. 00 15 лістапада сабраліся каля помніка Фары Вітаўта, дзе мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі, каб ушанаваць яго памяць. Людзі пачалі выкрыкваць «Жыве Беларусь!». Праз некалькі хвілін прыехалі сілавікі і пачалі затрыманні. На вул. Кірава часова перакрылі рух. Людзі пачалі адступаць да Фарнага касцёла і на вул. Савецкую, дзе хаваліся ва ўстановах.

Па расказах відавочцаў, у асноўным затрымлівалі мужчын. А таксама жанчын, якія спрабавалі не даць затрымаць сваіх мужоў. Там жа затрымалі і фрылансера Hrodna.life відэааператара Андрэя Ломава. Пазней маштабна сабрацца не ўдалося: гродзенцы гулялі па Савецкай, збіраліся ля касцёла. Сілавікі працавалі каля паўтары гадзіны, затым гродзенцаў аб адказнасці папярэджвала інфармгрупа.

Адна дзяўчына з двума плакатамі супраць гвалту прыйшла да Фарнага касцёла. Відавочцы распавялі Hrodna.life, што яе спрабавалі затрымаць. Міліцыя здымала людзей, якія стаялі каля касцёла.

«Попытка задать власти вопрос». Девушка два часа простояла с плакатами в центре Гродно и ее не задержали

Два мемарыялы Рамана Бандарэнкі каля Фарнага касцёла і помніка Фары Вітаўта прыбралі пад наглядам міліцыі. Гродзенцы абураліся дзеяннямі службаў. Пазней мемарыялы аднавілі. Стыхійныя мемарыялы з’явіліся і ў іншых месцах. Раніцай 16 лістапада лампадкі каля помніка Фары Вітаўта апынуліся разбітымі.

Мужчына, які прыбіраў мемарыял Раману Бандарэнку. Фота: Hrodna.life

64 гродзенца затрымалі толькі па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна». Іх адвезлі ў Ленінскі і Кастрычніцкі РАУС. З Ленінскага адпусцілі з пратаколамі аб адміністрацыйным правапарушэнні некалькіх жанчын, у тым ліку маці чатырох дзяцей. З папярэджаннем адпусцілі мужчыну, у якога на ўтрыманні знаходзіцца хворая маці. Яго выпусцілі не праз звычайны ўваход, каб ён не прайшоў міма «змагароў» і «не даваў нікому інтэрв'ю», распавёў хлопец Hrodna.life. Да Кастрычніцкага РАУС каля 21.45 прыехала «хуткая». Праз паўгадзіны вывелі хлопца з моцным болем у жываце, распавялі відавочцы Hrodna.life. «Хуткая» з’ехала ў суправаджэнні двух машын міліцыі.

У два ізалятары адвезлі затрыманых гродзенцаў да суда: у СІЗА № 1 Гродна і ІЧУ. Аўтазак прыязджаў не менш за чатыры разы да Ленінскага РАУС забіраць затрыманых. Суда сярод іншых чакаюць: фрылансер Hrodna.life Андрэй Ломаў, фатограф Яўген Бузук, уладальнік партала autogrodno.by Міхаіл Кунцэвіч, псіхатэрапеўт Ігар Папеня, радыёвядучы Сяргей Гадзяеў, палітык Аляксандр Рэйзман. Суды пройдуць 16 і 17 лістапада.

Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама колькасць затрыманых не назвалі. «Пасля 13.00 частка прысутных каля Фары Вітаўта людзей сталі скандаваць палітычныя лозунгі. Найбольш актыўныя ўдзельнікі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства былі затрыманыя.

УУС Гродзенскага аблвыканкама выказвае спачуванні родным і блізкім Р. Бандарэнка і запэўнівае жыхароў і гасцей рэгіёну, што правапарадак у рэгіёне будзе забяспечаны, нягледзячы на агрэсіўныя інфармацыйныя заклікі дэструктыўных рэсурсаў і адкрытыя фэйкі з мэтай дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады", — паведамілі там.

Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
Акция протеста 15 ноябпя в Гродно. Фото: Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025