Міліцыя выявіла людзей, якія на розных рэсурсах заклікалі гродзенцаў выходзіць на несанкцыянаваныя акцыі і здзяйсняць «дзеянні дэструктыўнага характару». Іх прыцягнуць да адказнасці, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Пачалі праверку па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, растлумачылі Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Пад праверку трапілі шэраг асоб. Праводзяць следчыя мерапрыемствы.
В Гродно начали задерживать администраторов районных чатов в Telegram. Им грозит уголовная статья
Усяго ў Гродзенскай вобласці па крымінальных справах, распачатых пасля выбараў прэзідэнта, праходзяць больш за 50 чалавек, паведамляе harodniaspring.org. Некаторыя з іх знаходзяцца ў ізалятарах, частка людзей выехалі, частка знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
«Было неприятно перед коллегами». 63-летнего гродненца начали судить за пинок в бедро милиционеру