Пасля двух хатніх паразаў падапечныя Ігара Кавалевіча атрымалі доўгачаканую перамогу, якая дазволіць гродзенцам працягнуць барацьбу за медалі чэмпіянату. 7 лістапада «Нёман» у Смалявічах абыграў мясцовую каманду — 4:1.

У складзе гродзенцаў дублямі адзначыліся Павел Забелін і Гегам Кадзімян.

«Смалявічы»: «Нёман» — 1:4.

Пасля перамогі над «Смалявічамі «Нёман» размясціўся на трэцім радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 50 ачкоў. У БАТЭ — 53, «Шахцёр» — 52, «Дынама-Брэст» — 48. Ва ўсіх гэтых каманд яшчэ матч у запасе.

Да канца чэмпіянату ў «Нёмана» застаецца два матчы. 22 лістапада каманда Кавалевіча ў Гродне прымае «Слуцк», а 28 — на выездзе пазмагаецца з брэсцкім «Дынама».