Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Вадзім Сіняўскі ў інтэрв'ю ведамаснай газеце «На страже» распавёў аб міліцыянтах, якія сышлі са службы ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў у поствыбарчы перыяд, піша reform.by.
«У нас 19 чалавек, якія з-за сваіх поглядаў не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы і вырашылі звольніцца. Я абвясціў асабоваму складу: калі хтосьці па нейкіх прычынах не хоча працягваць службу-падавайце рапарт, а заўтра будзе загад аб звальненні па пагадненні бакоў. Але нагадаў: калі чалавек атрымаў выплату пры заключэнні кантракту, то абавязаны вярнуць грошы», — заявіў кіраўнік гродзенскай міліцыі.
Ён адзначыў, што сыход нязгодных згуртаваў калектыў, а «супрацоўнікі сталі яшчэ больш упэўненыя адзін у адным».
Акрамя прапагандысцкіх штампаў і абвінавачванняў пратэстоўцаў у праплочанасці, міліцэйскі генерал выказаў і даволі смелую думку: ён намякнуў на неабходнасць правесці працу над памылкамі па поствыбарных падзеях, у тым ліку ўладам і міліцыі.
Выбор ОМОНа Гродно: как перестать бегать за медалями и заставить всех тебя ненавидеть