Ноччу 3 лістапада мужчына драўлянай бітай разбіў пяць аўтамабіляў, якія знаходзіліся без аховы на паркоўцы каля будынка Кастрычніцкага РАУС у Гродне. У момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў затрыманы 37-гадовы мясцовы жыхар, паведамляе Telegram-канал Следчага камітэту Беларусі.

Мужчына раскааў, што незадоўга да гэтага, у сябе дома, ён ужываў спіртныя напоі і чытаў навіны. Прачытанае яму не спадабалася. Таму ён узяў біту і пайшоў да будынка міліцыі, дзе разбіў машыны.

Выпіў, пачытаў навіны і бітай разбіў пяць аўтамабіляў

Следчыя правялі агляд месца здарэння, зафіксавалі следавую карціну. Па шэрагу аб’ектаў прызначаны неабходныя даследаванні, дапрошаны пацярпелыя, выняты запісы камеры відэанагляду, якая зафіксавала абставіны здарэння, з удзелам падазраванага праведзенны следчыя дзеянні.

У адносінах да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Канчатковая прававая ацэнка яго дзеянняў будзе дадзена па выніках расследвання.